Засьцянак Скрыплеў

Map location

Адрас

Мінская вобласць, Валожынскі р-н, в. Засценак Скрыплева, д. 5, +375 (29) 631-85-69, info@greenteam.by Засценак Скрыплева

Хутар “Засценак Скрыплеў” сёння — гэта адзін гектар зямлі на правым беразе ракі Заходняя Бярэзіна, у 90 км ад сталіцы нашай краіны. Час на дарогу — 1,5 гадзіны. Праз 1,5 гадзіны вы апынецеся ў ціхім куце некранутай прыроды і ў атмасферы хутарскога жыцця.

Хутар — гэта практычная спроба захавання і аднаўлення народных і гістарычных традыцый Беларусі , папулярызацыя актыўнага адпачынку і культурнага стаўлення да прыроды.

На сённяшні час пражыванне ў хаце з камфортам магчыма для невялікіх кампаній да 5 чалавек. Галоўны пакой (зала) — 3 самастойныя спальныя месцы, агульная прастора са сталом і лавамі. Ацяпленне — кахлянка (печ-стаяк), на дровах. Другі пакой — трысцян. 2 спальныя месцы: ложак і печ з ляжанкай. У залі магчыма арганізаваць па аднаму дадатковаму спальнаму месцы на лавах. У каморы — лядоўня з маразільнай камерай. У сенцах — электрычны рукамыйнік з гарачай вадой, газавая пліта на 2 камфоркі.
Вада — з калодзежа. Пасьцелі і посуд у неабходнай колькасці.
Прыбіральня — драўляная, на двары. У хаце ёсць электрычнасць.

Розныя народныя стравы на хутары пачалі гатавацца як аднавілі печ, якая не працавала 15 гадоў. З таго часу госці могуць не толькі замовіць на вечар нешта смачнае, але і прыняць удзел у гатаванні страў і даведацца, як зрабіць якую-небудзь смакату.

Што паспрабаваць

Адрас

Мінская вобласць, Валожынскі р-н, в. Засценак Скрыплева, д. 5, +375 (29) 631-85-69, info@greenteam.by Засценак Скрыплева

Каментары

Беларускае грамадскае аб'яднанне Адпачынак у вёсцы
Беларусь, Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 6
E-mail: info@ruralbelarus.by
Вэб-сайт: www.ruralbelarus.by
Кантактныя тэлефоны
(+375 17) 318-04-65
(+375 17) 319-01-74
(+375 44) 590-19-10
Іншыя праекты
Greenways.by
Volozhin4all.by

Гэты вэб-сайт мадэрнізаваны і падтрымліваецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў рамках праекта Nr. ENI-LLB-1-016 «Захаванне і садзейнічанне прасоўванню кулінарнай спадчыны і традыцыйных рамёстваў» (BELLA CULTURE).
Яго змест з'яўляецца выключнай адказнасцю Беларускага грамадскага аб'яднання «Адпачынак у вёсцы» і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза.