Склад:
●яблыкі (кіслыя, цвёрдыя, познія гатункі; класіка – антонаўка),
●чорны жытні хлеб,
●цвёрды мёд.
Гатаванне
Бляху змазваць алеем ці салам. Раскласці лусты чорнага жытнага хлуба. На лусты хлеба пакласці памытыя яблыкі. Папярэдне трэба абрэзаць хвосцікі і зверху вузкім нажом выбраць асяродак з косткамі. Выразаная прастора запаўняецца цвёрдым мёдам.
Запякаць у печы ад 20 да 30 хвілін. Але трэба наглядаць, каб не распаўзліся праз 15 хвілін.
Выдатны хутарскі дэсэрт: смачныя і яблыкі, і хлеб. Падаецца напрыканцы вячэры.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Засьцянак Скрыплеў”
Грынь Васіль
+375 (29) 631-85-69
[email protected]
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Засьцянак Скрыплеў, д. 5
Агроусадьба
Каментары