Склад:
● галёнка,
● соль,
● перац,
● часнок,
● хрэн,
● лопух.
Гатаванне
Галёнку нацерці соллю, молатым перцам, зрабіць праколы вузкім нажом і набіць у праколы па ½ зубка часнаку з усіх бакоў. Летам можна абкласці свежай пятрушкай і кропам. Усё загарнуць у лісты хрэну, а па верху – у лопух альбо фальгу. Лісты варта абкруціць ніткай, а фальгу пасціскаць, каб не дапусціць пустотаў ля мяса. Запякаць у печы каля 3–4 гадзін альбо закапаць у прагарэлае вогнішча да раніцы. Есці ці з кіслай капустай, ці з салатай з любой свежай гародніны.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Засьцянак Скрыплеў”
Грынь Васіль
+375 (29) 631-85-69
[email protected]
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Засьцянак Скрыплеў, д. 5
Агроусадьба
Каментары