Мясцовыя прадукты
Дзічына
Куды едзем: Валожынскі раён, веска Белакарэц, вул. Падлесная, Налібоцкая пушча
Дзе: сядзіба "Налібоцкія Васількі"
Як звязацца: +375 44 7715979, Васіль Уладзіміравіч Шакун
Кумыс
Куды едзем: Лагойскі раён, вёска Грамніцы
Пра што пытаем у мясцовых: малочную конеферму
У Грамніцах ёсць кабылінае малако, якое, кажуць, бліжэй усяго да матчынага. Сцвярджаць не бярэмся, але паспрабаваць раім. З малака тут робяць кумыс. Бяры натуральныя напоі і прасі паказаць табе коней: Грамніцы - адзінае месца ў Беларусі, дзе можна ўбачыць такі вялікі (360 скакуноў) табун у натуральных умовах. Усе мясцовыя коні пародзістыя, з радаводам да 5 пакалення. І не ідуць на забой - іх выкарыстоўваюць толькі для малочнай вытворчасці.
Хрэн і асяцёр
Куды едзем: Дзяржынскі раён, Путчынскі с/с, вёска Наквасы
Што пытаем у мясцовых: ферму "Васілёк"
Тут знаходзіцца велізарная, адна з самых вялікіх у Еўропе, плантацыя хрэна. 240 гектараў. Каб было больш зразумела: гэта каля 60 тысяч стандартных дачных пляцовак у чатыры соткі. І калі нехта ў Беларусі ведае, што такое сапраўдны хрэн, - ты прыехаў(-ла) на той адрас.
Прадукты з казінага малака
Куды едзем: Дзяржынскі раён, хутар Лізавецін
Дзе: фермерская гаспадарка "ДАК"
Вельмі шмат коз. Гаспадар фермы Зміцер на працягу 10 гадоў чысціў зямлю і сёння яго ўгоддзі маюць міжнародны сертыфікат якасці - для Беларусі выпадак даволі рэдкі. На ферме вырабляюць натуральнае малако, сыры, тварог і ёгурты. Ёсць нават такі дэлікатэс, як рыкота з казінага малака. Усю прадукцыю можна купіць або асабіста, або ў краме ў Дзяржынску. А саміх коз - паціскаць, пагладзіць, а калі трапіцца асаблi куслівая - пабегаць.
Ягады і садавіна
Куды едзем: пасёлак Самахвалавічы, вул. Кавалёва, будынак 2
Што пытаем у мясцовых: Інстытут пладаводства Акадэміі навук
Тут можна бясплатна паспрабаваць і танна купіць самыя лепшыя гатункі ягад і садавіны, якія выводзяць беларускія навукоўцы. Чарэшня, яблыкі, вішня, сліва, вінаград, арэхі. Тутэйшыя сады настолькі крутыя, што прызнаны аб'ектам культурнай спадчыны. Хвілінка гонару: больш за 40 айчынных гатункаў паспяхова канкурыруюць з аналагічнымі заморскімі.
Мёд
Куды едзем: Дрыбінскі раён, вёска Пакуцце
Дзе: "Сядзiба Шапавалы"
Звязацца: +375 29 2422375, Лідзія Анатольеўна
Сыр
Куды едзем: г. Слаўгарад, вул. Чапаева, 15
Пра што пытаем у мясцовых: Цэнтральны рынак, Сырная крама
Звязацца: +375 29 1065089, Таццяна
Дрэўнавушкі
Куды едзем: Лідскі раён, в. Мінойты, ТАА "Экагрыбы"
Што пытаем у мясцовых: былую ваенная базу
Як звязацца: +375 1545 23333, Віктар
Лешч
Куды едзем: пасёлак Ільіч Гомельскага раёна, сядзіба "Дом рыбака"
Каго пытаем у мясцовых: Міхаіла Цімафеевіча Куксу
Фермэр Міхал Цімафеевіч Кукса ператварыў бязрыбны ўчастак ракі на ўскрайку Гомеля ў любімае месца рыбакоў: стварыў рукатворнае возера і разводзіць у ім малькоў ляшчоў. Кожны год ён выпускае іх у раку, часова руйнуючы частку дамбы - рыбы хопіць усім. Галоўнае, каб рыбачылі па законе. Пасля рыбалкі раім паспрабаваць мясцовую юшку - Кукса рыхтуе яе паводле старадаўняга рэцэпта.
- 1
- 2