Мясцовыя прадукты

Дзічына

22.05.2020

Куды едзем: Валожынскі раён, веска Белакарэц, вул. Падлесная, Налібоцкая пушча

Дзе: сядзіба "Налібоцкія Васількі"

Як звязацца: +375 44 7715979, Васіль Уладзіміравіч Шакун

Кумыс

22.05.2020

Куды едзем: Лагойскі раён, вёска Грамніцы

Пра што пытаем у мясцовых: малочную конеферму

У Грамніцах ёсць кабылінае малако, якое, кажуць, бліжэй усяго да матчынага. Сцвярджаць не бярэмся, але паспрабаваць раім. З малака тут робяць кумыс. Бяры натуральныя напоі і прасі паказаць табе коней: Грамніцы - адзінае месца ў Беларусі, дзе можна ўбачыць такі вялікі (360 скакуноў) табун у натуральных умовах. Усе мясцовыя коні пародзістыя, з радаводам да 5 пакалення. І не ідуць на забой - іх выкарыстоўваюць толькі для малочнай вытворчасці.

Хрэн і асяцёр

22.05.2020

Куды едзем: Дзяржынскі раён, Путчынскі с/с, вёска Наквасы

Што пытаем у мясцовых: ферму "Васілёк"

Тут знаходзіцца велізарная, адна з самых вялікіх у Еўропе, плантацыя хрэна. 240 гектараў. Каб было больш зразумела: гэта каля 60 тысяч стандартных дачных пляцовак у чатыры соткі. І калі нехта ў Беларусі ведае, што такое сапраўдны хрэн, - ты прыехаў(-ла) на той адрас.

Прадукты з казінага малака

22.05.2020

Куды едзем: Дзяржынскі раён, хутар Лізавецін

Дзе: фермерская гаспадарка "ДАК"

Вельмі шмат коз. Гаспадар фермы Зміцер на працягу 10 гадоў чысціў зямлю і сёння яго ўгоддзі маюць міжнародны сертыфікат якасці - для Беларусі выпадак даволі рэдкі. На ферме вырабляюць натуральнае малако, сыры, тварог і ёгурты. Ёсць нават такі дэлікатэс, як рыкота з казінага малака. Усю прадукцыю можна купіць або асабіста, або ў краме ў Дзяржынску. А саміх коз - паціскаць, пагладзіць, а калі трапіцца асаблi куслівая - пабегаць.

Ягады і садавіна

22.05.2020

Куды едзем: пасёлак Самахвалавічы, вул. Кавалёва, будынак 2

Што пытаем у мясцовых: Інстытут пладаводства Акадэміі навук

Тут можна бясплатна паспрабаваць і танна купіць самыя лепшыя гатункі ягад і садавіны, якія выводзяць беларускія навукоўцы. Чарэшня, яблыкі, вішня, сліва, вінаград, арэхі. Тутэйшыя сады настолькі крутыя, што прызнаны аб'ектам культурнай спадчыны. Хвілінка гонару: больш за 40 айчынных гатункаў паспяхова канкурыруюць з аналагічнымі заморскімі.

Мёд

22.05.2020

Куды едзем: Дрыбінскі раён, вёска Пакуцце

Дзе: "Сядзiба Шапавалы"

Звязацца: +375 29 2422375, Лідзія Анатольеўна

Сыр

22.05.2020

Куды едзем: г. Слаўгарад, вул. Чапаева, 15

Пра што пытаем у мясцовых: Цэнтральны рынак, Сырная крама

Звязацца: +375 29 1065089, Таццяна

Дрэўнавушкі

22.05.2020

Куды едзем: Лідскі раён, в. Мінойты, ТАА "Экагрыбы"

Што пытаем у мясцовых: былую ваенная базу

Як звязацца: +375 1545 23333, Віктар

Лешч

22.05.2020

Куды едзем: пасёлак Ільіч Гомельскага раёна, сядзіба "Дом рыбака"

Каго пытаем у мясцовых: Міхаіла Цімафеевіча Куксу

Фермэр Міхал Цімафеевіч Кукса ператварыў бязрыбны ўчастак ракі на ўскрайку Гомеля ў любімае месца рыбакоў: стварыў рукатворнае возера і разводзіць у ім малькоў ляшчоў. Кожны год ён выпускае іх у раку, часова руйнуючы частку дамбы - рыбы хопіць усім. Галоўнае, каб рыбачылі па законе. Пасля рыбалкі раім паспрабаваць мясцовую юшку - Кукса рыхтуе яе паводле старадаўняга рэцэпта.

Бараніна

22.05.2020

Куды едзем: Браслаўскі раён, хутар Ёдзішкі