Дрэўнавушкі

Куды едзем: Лідскі раён, в. Мінойты, ТАА "Экагрыбы"

Што пытаем у мясцовых: былую ваенная базу

Як звязацца: +375 1545 23333, Віктар

Калі ты збіраешся глядзець на Лідскі замак, то варта трохі адхіліцца ад маршруту - шкадаваць не будзеш: цябе чакае грыбная ферма ў ангарах былой ваеннай ракетнай базы. Мабыць, самая каларытная з усіх, што мы сустрэлі. Мох, байніцы, гул ад крокаў - сапраўдная зона адчужэння! Там, дзе раней захоўвалася зброя, цяпер вырошчваюць дрэўнавушкі. Яны вісяць на гаках, падвешаныя да столі ў спецыяльных пакетах. Грыбы з базы пастаўляюць па ўсёй краіне і за мяжу.

Гаспадар Віктар да здзіўлення гасцей прывык: стомлена тлумачыць, што ў велізарных ангарах для грыбоў - ідэальны мікраклімат. А для ўсіх скептыкаў прапануе замерыць радыяцыйны фон - чыста. Калі не баішся (мы не пабаяліся), купляй у розніцу кілаграм грыбоў за BYN 5,5.

Усе матэрыялы ўзяты з сайта з дазволу арганізатараў гастранамічнага праекта "Баржомі"

Каментары

Адкрыйце Беларусь у туры

Замоўце тур у міні-групе і адчуйце гэта самі.

Тайны южной Ельни

5 (14 водгукаў)

Цана ад: 195 BYN

Тур на остров Ду

5 (7 водгукаў)

Цана ад: 210 BYN

Сырный бриз: Нарочь, яхты и сыр!

5 (5 водгукаў)

Цана ад: 215 BYN

Закажите звонок и получите консультацию по нашим турам.

Заказать звонок