Мёд

Куды едзем: Дрыбінскі раён, вёска Пакуцце

Дзе: "Сядзiба Шапавалы"

Звязацца: +375 29 2422375, Лідзія Анатольеўна

Гаспадары сядзібы – патомныя шапавалы. Рамёствамі і пчалярствам тут займаюцца кучу гадоў. У хаце гаспадыні ёсць сямейны музей Шапавальства з сапраўдным валюшным апаратам. А на двары - сапраўдны пчальнік на 70 пчаліных сем'яў. Каб абысці ўсе хаткі, прыйдзецца папацець - яны размешчаны далёка адна ад адной, каб мёд атрымаўся розным на густ (лясны, лугавы). Для насычанасці гатункаў гаспадары высаджваюць для пчол спецыяльныя духмяныя травы. А каб старадаўнія сакрэты рамяства ніхто не разгадаў, тут часам, па-даўнейшаму, выкарыстоўваюць «катрушнiцкi лемезень» - асаблівая сакрэтная шапавальская мова.

Акрамя мёду тут можна купіць праполіс. Калі будзеш коцікам і адчуеш добразычлівасць гаспадароў сядзібы, паспрабуй выпрасіць у іх пчалінае маткавае малачко. Яно не ідзе на продаж, але, кажуць, жах якое карыснае. На густ з кіслінкай. Думаем, у мясцовага мёду ёсць шанец стаць сапраўдным беларускім брэндам!

Усе матэрыялы ўзяты з сайта з дазволу арганізатараў гастранамічнага праекта "Баржомі"

Каментары

Адкрыйце Беларусь у туры

Замоўце тур у міні-групе і адчуйце гэта самі.

Тайны южной Ельни

5 (14 водгукаў)

Цана ад: 195 BYN

Тур на остров Ду

5 (7 водгукаў)

Цана ад: 210 BYN

Сырный бриз: Нарочь, яхты и сыр!

5 (5 водгукаў)

Цана ад: 215 BYN

Закажите звонок и получите консультацию по нашим турам.

Заказать звонок