Сыр

Куды едзем: г. Слаўгарад, вул. Чапаева, 15

Пра што пытаем у мясцовых: Цэнтральны рынак, Сырная крама

Звязацца: +375 29 1065089, Таццяна

Калі любіш натуральны сыр, адпраўляйся ў прызнаную сталіцу беларускага сыраварства  - горад Слаўгарад. Мясцовыя фермеры аб'ядналіся тут у клуб «Сыравары», дзе разам збіраюць старадаўнія рэцэпты і вынаходзяць новыя. Сёння тут вырабляюць у агульнай складанасці больш за 40 гатункаў. Ад цалкам традыцыйных накшталт сулугуні і адыгейскага да «салодкага вясковага» з мёдам, цукатамі і нават з какавай.

Сырная крама, якую мясцовыя ўжо ахрысцілі «сырным буцікам», сабрала ўсё гэтае свята страўніка пад адным дахам. Калі папрасіць, акрамя сыру тут абавязкова пачастуюць байкамі пра знакамітых гасцей. Асабліва любяць расказваць, як прэзідэнт за смачны пачастунак падарыў майстрысе Галіне Таран казу са свайго падворка. І французы хвалілі. Вось дык.

Усе матэрыялы ўзяты з сайта з дазволу арганізатараў гастранамічнага праекта "Баржомі". 

Каментары