Heritage

Аб прывідах

22.05.2020

Ёсць у Беларусі такія месцы, дзе дагэтуль, калі пільна прыслухацца ў цішыні, гучаць галасы даўно памерлых людзей, няўлоўна разносяцца ў паветры забытыя пахі, бурболяць у прывідных гаршках стравы-прывіды. Тыя, якія мы мусілі б захаваць і якімі мусілі б ганарыцца. Смаргонскія абаранкі, грыбны квас ды іншае смакоцце, якое на працягу многіх стагоддзяў не толькі лашчыла языкі і нёбы нашых продкаў, але і абуджала іх калектыўную годнасць, перадавалася з пакалення ў пакаленне, занатоўвалася славутымі пісьменнікамі і мастакамі. У сацыяльных катаклізмах ХХ ст. мы ўсё гэта згубілі.

Абаранкі "смаргонскія"

22.05.2020

Смаргонь калісьці славілася абаранкамі. Для іх выпечкі рабілі спецыяльныя печы, абараначніцы пяклі вялікія і маленькія абаранкі, з макам і без яго. Прадаваліся смаргонскія абаранкі не толькі на мясцовых рынках, а і ў Вільні, у Польшчы. Садзейнічылі рэкламе смаргонскіх абаранкаў і цыганы, якія з дрэсіраванымі мядзведзямі гастралявалі па краінах Еўропы. Стваральнікі экспазіцыі паклапаціліся, каб у пякарні наведвальнік змог убачыць невялікія ручныя жорны, карабы для мукі, дзяжу для цеста, сіта для прасейвання мукі, драўляныя лапаты, пры дапамозе якіх выпякалі хлеб.

Грыбны квас (суп)

22.05.2020

Яшчэ адна з амаль страчаных страваў беларуска-літоўскай кухні, некалі шырока распаўсюджаная, — грыбны квас. Гэта не напой, не пітны квас з грыбоў, як сёй-той можа падумаць, а суп — кіслага і вострага смаку, абавязкова з грыбамі, як правіла, посны, але і ў гэтай стравы ёсць (ці, прынамсі, было) шмат розных варыяцый, свой “мікракосмас”, чалавеку сённяшняму шмат у чым ужо малазразумелы.

Збуражскія грачанікі

22.05.2020

Збуражскія грачанікі — бліны з грэчневай мукі, а таксама грачаная бабка — хлеб з гэтай мукі — мясцовая славутасць, амаль ці не галоўны брэнд вёскі Збураж Маларыцкага раёна. Тут бабку і грачанікі пякуць у кожнай другой хаце. Тая гаспадыня лічыцца рупнай і сапраўднай, якая гасцей сустракае бабкай з уласнай печы. Вядома ж, лепшымі пекарамі застаюцца збуражскія пенсіянеркі. Яны навучыліся гэтаму майстэрству ад матуль і бабуль. Цікава, што кожная гаспадыня мае свой адмысловы рэцэпт грачанага хлеба.

Літоўскі сыр

22.05.2020

Папулярнасць літоўскага сыру зафіксаваў у сваім допісе з Вільні ў санктпецярбургскі тыднёвік “Край” ад 18 верасня 1888 г. Францішак Багушэвіч: Сёлетняя «Прамыслова-сельскагаспадарчая выстава» знаёміць з 270 экспанатамі, з якіх… малочных прадуктаў 8 (пераважна сыр, так званы літоўскі, які 29 гадоў таму пачала вырабляць у Гарадзеі Брахоцкая) . Калі адлічыць ад 1888 г. 29 гадоў, атрымліваем дату пачатку традыцыі літоўскага сычужнага сыраварства: 1859 г. Атрымліваецца, што сёстры Брахоцкія заняліся сыраварствам адразу пасля смерці бацькі ў 1858 г.

Мірскія "пернікі"

22.05.2020

Гэты духмяны ласунак мае доўгую гісторыю і статус нацыянальнага для многіх эўрапейскіх краінаў. Займаліся пернікарствам і ў Беларусі — пераважна ў гарадах і мястэчках. Пернікі пяклі ў Воршы, Копысі, Дуброўне, Менску, на кірмашах карысталіся попытам мірскія пернікі ў выглядзе салдацікаў. На пернікі выдаткоўвалі лепшую муку, мёд і, вядома, спэцы — карыцу, імбір, гвазьдзіку, лімонную і апэльсінавую цэдру. Пасьля выпечкі пернікі розных формаў глязуравалі, аздаблялі каляровым крэмам і харчовымі фарбавальнікамі. Часта атрымлівалася такая прыгажосьць, якую шкада было есьці.

Дзічына

22.05.2020

Куды едзем: Валожынскі раён, веска Белакарэц, вул. Падлесная, Налібоцкая пушча

Дзе: сядзіба "Налібоцкая Васількі"

Звязацца: +375 44 7715979, Васіль Уладзіміравіч Шакун

Кумыс

22.05.2020

Куды едзем: Лагойскі раён, вёска Грамніцы

У Грамніцы ёсць кабылінае малако, якое, кажуць, бліжэй усяго да матчынага. Сцвярджаць не бярэмся, але паспрабаваць раім. З малака тут робяць кумыс. Бяры натуральныя напоі і прасі паказаць табе коней: Грамніцы - адзінае месца ў Беларусі, дзе можна ўбачыць такі вялікі (360 скакуноў) табун у натуральных умовах. Ўсе мясцовыя коні пародзістыя, з радаводу да 5 пакалення. І не ідуць на забой - іх выкарыстоўваюць толькі для малочнай вытворчасці.

Хрэн і асетр

22.05.2020

Куды едзем: Дзяржынскі раён, Путчынскі с / с, вёска Наквасы

Дзе: ферма "Васілёк"

Тут знаходзіцца велізарная, адна з самых вялікіх у Еўропе плантацый хрэна, 240 гектараў. Каб было больш зразумела: гэта каля 60 тысяч стандартных дачных пляцовак у чатыры соткі. І калі нехта ў Беларусі ведае, што такое сапраўдны хрэн, - ты прыехаў па адрасе.

Прадукты з казінага малака

22.05.2020

Куды едзем: Дзяржынскі раён, хутар Лізавецін

Дзе: фермерская гаспадарка "ДАК"

Вельмі шмат коз. Гаспадар фермы Зміцер на працягу 10 гадоў чысціў зямлю і сёння яго ўгоддзі маюць міжнародны сертыфікат якасці - для Беларусі выпадак даволі рэдкі. На ферме вырабляюць натуральнае малако, сыры, тварог і ёгурты. Ёсць нават такі дэлікатэс, як рыкота з казінага малака. Усю прадукцыю можна купіць або асабіста, або ў крамцы ў Дзяржынску. А саміх коз - паціскаць, пагладзіць, а калі асоба трапіцца куслівая - пабегаць.

Belarusian Association Country Escape
Belarus, Minsk, vulica Dunina-Marcinkieviča, 6
E-mail: info@ruralbelarus.by
Website: www.ruralbelarus.by
Other Projects
Greenways.by
Volozhin4all.by

This website was updated and maintained with the financial support of the European Union in the frame of Project Nr. ENI-LLB-1-016 "Preservation and Promotion of Culinary Heritage and Traditional Skills" (BELLA CULTURE).
Its contents are the sole responsibility of Belarusian Association of Rural and Ecotourism "Country Escape" and do not necessarily reflect the views of the European Union.