Food ghosts

Аб прывідах

22.05.2020

Ёсць у Беларусі такія месцы, дзе дагэтуль, калі пільна прыслухацца ў цішыні, гучаць галасы даўно памерлых людзей, няўлоўна разносяцца ў паветры забытыя пахі, бурболяць у прывідных гаршках стравы-прывіды. Тыя, якія мы мусілі б захаваць і якімі мусілі б ганарыцца. Смаргонскія абаранкі, грыбны квас ды іншае смакоцце, якое на працягу многіх стагоддзяў не толькі лашчыла языкі і нёбы нашых продкаў, але і абуджала іх калектыўную годнасць, перадавалася з пакалення ў пакаленне, занатоўвалася славутымі пісьменнікамі і мастакамі. У сацыяльных катаклізмах ХХ ст. мы ўсё гэта згубілі.

Абаранкі "смаргонскія"

22.05.2020

Смаргонь калісьці славілася абаранкамі. Для іх выпечкі рабілі спецыяльныя печы, абараначніцы пяклі вялікія і маленькія абаранкі, з макам і без яго. Прадаваліся смаргонскія абаранкі не толькі на мясцовых рынках, а і ў Вільні, у Польшчы. Садзейнічылі рэкламе смаргонскіх абаранкаў і цыганы, якія з дрэсіраванымі мядзведзямі гастралявалі па краінах Еўропы. Стваральнікі экспазіцыі паклапаціліся, каб у пякарні наведвальнік змог убачыць невялікія ручныя жорны, карабы для мукі, дзяжу для цеста, сіта для прасейвання мукі, драўляныя лапаты, пры дапамозе якіх выпякалі хлеб.

Грыбны квас (суп)

22.05.2020

Яшчэ адна з амаль страчаных страваў беларуска-літоўскай кухні, некалі шырока распаўсюджаная, — грыбны квас. Гэта не напой, не пітны квас з грыбоў, як сёй-той можа падумаць, а суп — кіслага і вострага смаку, абавязкова з грыбамі, як правіла, посны, але і ў гэтай стравы ёсць (ці, прынамсі, было) шмат розных варыяцый, свой “мікракосмас”, чалавеку сённяшняму шмат у чым ужо малазразумелы.

Збуражскія грачанікі

22.05.2020

Збуражскія грачанікі — бліны з грэчневай мукі, а таксама грачаная бабка — хлеб з гэтай мукі — мясцовая славутасць, амаль ці не галоўны брэнд вёскі Збураж Маларыцкага раёна. Тут бабку і грачанікі пякуць у кожнай другой хаце. Тая гаспадыня лічыцца рупнай і сапраўднай, якая гасцей сустракае бабкай з уласнай печы. Вядома ж, лепшымі пекарамі застаюцца збуражскія пенсіянеркі. Яны навучыліся гэтаму майстэрству ад матуль і бабуль. Цікава, што кожная гаспадыня мае свой адмысловы рэцэпт грачанага хлеба.

Літоўскі сыр

22.05.2020

Папулярнасць літоўскага сыру зафіксаваў у сваім допісе з Вільні ў санктпецярбургскі тыднёвік “Край” ад 18 верасня 1888 г. Францішак Багушэвіч: Сёлетняя «Прамыслова-сельскагаспадарчая выстава» знаёміць з 270 экспанатамі, з якіх… малочных прадуктаў 8 (пераважна сыр, так званы літоўскі, які 29 гадоў таму пачала вырабляць у Гарадзеі Брахоцкая) . Калі адлічыць ад 1888 г. 29 гадоў, атрымліваем дату пачатку традыцыі літоўскага сычужнага сыраварства: 1859 г. Атрымліваецца, што сёстры Брахоцкія заняліся сыраварствам адразу пасля смерці бацькі ў 1858 г.

Мірскія "пернікі"

22.05.2020

Гэты духмяны ласунак мае доўгую гісторыю і статус нацыянальнага для многіх эўрапейскіх краінаў. Займаліся пернікарствам і ў Беларусі — пераважна ў гарадах і мястэчках. Пернікі пяклі ў Воршы, Копысі, Дуброўне, Менску, на кірмашах карысталіся попытам мірскія пернікі ў выглядзе салдацікаў. На пернікі выдаткоўвалі лепшую муку, мёд і, вядома, спэцы — карыцу, імбір, гвазьдзіку, лімонную і апэльсінавую цэдру. Пасьля выпечкі пернікі розных формаў глязуравалі, аздаблялі каляровым крэмам і харчовымі фарбавальнікамі. Часта атрымлівалася такая прыгажосьць, якую шкада было есьці.

Агурочнік (расліна)

23.04.2020

Гэтая шматгадовая травяністая расліна, густа пакрытая шорсткімі валаскамі, робіць уражанне злоснага пустазелля. Ад гэтых валаскоў паходзіць яе навуковая лацінская назва — Borago offіcіnalіs, бо burra на лаціне — «шорсткія валасы» або «шчацінне». Часам па-беларуску або па-руску яе называюць «бурачнік», хоць з буракамі яна не мае нічога агульнага, гэта толькі трошкі перайначаная навуковая назва. А найбольш пашыраная назва — агурочнік, агурочная трава. Ад лісця ідзе даволі моцны водар агурка, ды і смакам гэтая расліна нагадвае агурок з ноткамі цыбулі.

Дисненское масло

23.04.2020

Дисненское масло - это масло, которое производили крестьянские артели Дисненского уезда Вильнюсской губернии в начале XX века. и оно отправлялось в крупные промышленные центры Российской империи, а также на экспорт.

Belarusian Association Country Escape
Belarus, Minsk, vulica Dunina-Marcinkieviča, 6
E-mail: info@ruralbelarus.by
Website: www.ruralbelarus.by
Other Projects
Greenways.by
Volozhin4all.by

This website was updated and maintained with the financial support of the European Union in the frame of Project Nr. ENI-LLB-1-016 "Preservation and Promotion of Culinary Heritage and Traditional Skills" (BELLA CULTURE).
Its contents are the sole responsibility of Belarusian Association of Rural and Ecotourism "Country Escape" and do not necessarily reflect the views of the European Union.