Аграсядзіба «Тадосі» знаходзіцца ў цэнтры Прыпяцкага Палесся, у аграгарадку Ляскавічы, недалёка ад ракі Прыпяць. Пераможца ў намінацыі «Лепшы старт» па выніках рэспубліканскага конкурсу на лепшую аграсядзібу 2013 года.
У прасторным старадаўнім доме да паслуг наведвальнікаў - 10 абсталяваных кандыцыянерамі двухмесных нумароў з усімі выгодамі. Таксама маюцца апартаменты з асобнай кухняй і дзіцячым пакоем. Ёсць стаянка для аўтамабіляў.
Гасцям прапануюцца стравы з дзічыны, рыбы, грыбы, хатнія саленні, варэння, мёд, фірмавая гарбата на травах; стравы традыцыйнай беларускай кухні.
Можна абмежавацца сняданкамі, а можна заказаць паўнавартаснае трохразовае харчаванне.
Маецца ўнікальная калекцыя старадаўніх борцей і старадаўнія падводы, на якіх можна здзейсніць шпацыр па Ляскавічах; ёсць пракат снасцей і лодак.
Гасцінныя гаспадары могуць правесці экскурсію па Ляскавічах, арганізаваць прагулку на цеплаходзе і на дзіўных чаўнах, пікнікі на прыродзе. У асартыменце таксама фотасафары, займальныя экалагічныя туры. Гэта круглагодныя сафары з гарантаваным паказам абарыгенных відаў дзікіх жывёл (алень, дзік, казуля, зубр), маршрут «У краю равучага аленя», арніталагічныя і пазнавальныя туры з паказам рэдкіх і чырвонакніжных відаў.
Каментары