Склад:
● мяса,
● каўбаса,
● мясны булён,
● смятана,
● мука,
● цыбуля,
● вада,
● малако,
● соль,
● цукар,
● дрожджы разведзеныя,
● яйкі,
● тлушч растоплены.
Гатаванне
Мяса наразаць па 2 кавалкі на порцыю, абсмажыць, заліць булёнам і тушыць. На булёне, што застаўся пасля тушэння, прыгатаваць соус са смятаны, пасераванай мукі і цыбулі. Соусам заліць мяса, смажаную каўбасу і давесці да кіпення. Бліны падаць асобна.
Бліны: у невялікай колькасці вады ці малака распускаюць соль, цукар, дадаюць папярэдне разведзеныя ў цёплай вадзе дрожджы, дадаюць яйкі і змешваюць да аднароднай масы, затым уводзяць растоплены тлушч і зноў змешваюць да аднароднай масы. Цеста пакідаюць у цёплым месцы на 3-4 гадзіны. Падчас закісання цеста перамешваюць. Бліны выпякаюць на чыгунных патэльнях, змазаных тлушчам.
Дзе пакаштаваць
Аграсядіба “Тадосі”Анішчанак Валянціна
+375 (29) 390-36-47
[email protected]
Гомельская вобл., Петрыкаўскі р-н, а. г. Ляскавічы, вул. Камсамольская, д. 28
Каментары