Катлеты са шчупака ад аграсядзібы “Тадосі”

Склад:

● шчупак,

● шпік,

● пшанічны хлеб,

● соль,

● перац молаты,

● часнок,

● яйкі,

● гародніна.

Гатаванне

Рыбу спачатку пачысціць, прамыць і пластаваць, не чысцячы ад лускі, зразаць з філе рэберныя косткі, а затым аддзяліць скуру. Атрыманае філе без скуры і рэберных костак нарэзаць на невялікія кавалачкі, прапусціць праз мясасечку разам са шпікам і папярэдне замочаным у вадзе пшанічным хлебам. У падрыхтаваную катлетную масу дадаць соль, молаты перац, дробна сечаны часнок, яйкі, пасераваную гародніну і старанна змешаць да аднастайнай кансістэнцыі. Атрыманы фарш злёгку выбіць і зфарміраваць круглыя катлеты ў выглядзе біточкаў. Падрыхтаваныя катлеты ўкладаць на добра разагрэтую з тлушчам патэльню і абсмажыць з абодвух бакоў да залацістай скарыначкі і давесці да гатовасці ў смажыльнай шафе на працягу 5–7 хвілін пры тэмпературы 250 °С.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба ТадосіАнішчанак Валянціна
+375 (29) 390-36-47
tadosi@tut.by
Гомельская вобл., Петрыкаўскі р-н, а. г. Ляскавічы, вул. Камсамольская, д. 28

Агроусадьба

Каментары