Склад:
● язык свіны,
● вушы свіныя,
● цыбуля,
● морква,
● кроп,
● перац,
● каляндра,
● лаўровы ліст,
● часнок.
Гатаванне
Свіныя язык і вушы заліць вадой, дадаць абабраную цыбуліну (1 шт.), моркву, кроп, перац, каляндру, лаўровы ліст і варыць 1–2 гадзіны на слабым агні.
Дробна пасеч пару галовак часнаку. Дастаць звараныя прадукты з рондаля, язык як бы “загарнуць” у вушы, пераклаўшы часнаком.
Потым загарнуць атрыманыя “скруткі” у цэлафанавы пакет, фальгу або анучку, скласці ў міску, трохі падліць булёну, што быў у рондалі, прыціскнуць прэсам і паставіць у халадзільнік. Пакінуць на ноч –і да раніцы страва гатова!
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Свіцязянка”Кітун Ганна
+375 (29) 675-87-80
[email protected]
Гродзенская вобл., Карэліцкі р-н, в. Варонча
Агроусадьба
Каментары