Свіцязанка

Map location

Адрас

Гродзенская вобласць, Карэліцкі р-н, в. Варонча, +375 (29) 675-87-80, svitezanka@rambler.ru Варонча

На тэрыторыі сядзібы размешчаны драўляны гасцявы домік (туалет, 3 аднаспальныя ложкі, печка-ляжанка), а таксама гасцявы домік без выгод (4 аднаспальныя ложкі). На тэрыторыі сядзібы размешчаны 2 альтанкі, арэлі, мангал.

Вёска Варонча аточана лесам, дзе, збіраючы грыбы, ягады і іншыя дары прыроды, Вы адпачнеце і набярэцца сіл і здароўя, а хатнія настойкі па старадаўніх рэцэптах гасціннай гаспадыні даставяць Вам задавальненне нават у халодны зімовы дзень. Возера, размешчанае недалёка ад сядзібы, дае магчымасць купацца, загараць, парыбачыць.

У добраўпарадкаваным доме (ванная, туалет, гарачая і халодная вада) для размяшчэння гасцей прапануюцца 4 пакоі (размяшчэнне двух-і чатырохмясцовае), гасцёўня (магчымы варыянт карпаратыўнага адпачынку без начлегу на 25 чалавек).

Багаты падворак дасць магчымасць Вашым дзецям убачыць хатніх жывёл: свіней, курэй, індыкоў, гусей, карову. У садзе растуць яблыкі, грушы, слівы, клубніцы, парэчка. Харчаванне экалагічна чыстымі прадуктамі Вам забяспечана!

Для аматараў падарожжаў можна арганізаваць экскурсіі ў Мір, Нясвіж, Жыровічы, Тугановіцкі парк, у касцёл, царкву, на возера Свіцязь. У акрузе ёсць майстры саломапляцення, вышыўкі, фітадызайна!

Што паспрабаваць

Адрас

Гродзенская вобласць, Карэліцкі р-н, в. Варонча, +375 (29) 675-87-80, svitezanka@rambler.ru Варонча

Каментары

Беларускае грамадскае аб'яднанне Адпачынак у вёсцы
Беларусь, Мінск, вул. Дуніна-Марцінкевіча, 6
E-mail: info@ruralbelarus.by
Вэб-сайт: www.ruralbelarus.by
Кантактныя тэлефоны
(+375 17) 318-04-65
(+375 17) 319-01-74
(+375 44) 590-19-10
Іншыя праекты
Greenways.by
Volozhin4all.by

Гэты вэб-сайт мадэрнізаваны і падтрымліваецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза ў рамках праекта Nr. ENI-LLB-1-016 «Захаванне і садзейнічанне прасоўванню кулінарнай спадчыны і традыцыйных рамёстваў» (BELLA CULTURE).
Яго змест з'яўляецца выключнай адказнасцю Беларускага грамадскага аб'яднання «Адпачынак у вёсцы» і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза.