Яйкі, фаршыраваныя грыбамі

Склад:

● сухія грыбы (100 г),

● морква (1 шт.),

● цыбуля (0,5 шт.),

● яйкі (10 шт.),

● каляндра молатая (па смаку),

● перац чорны молаты (па смаку),

● алей (100 г),

● часнок (1 зубчык),

● соль (па смаку).

Гатаванне

Сухія грыбы варыць 40 хвілін, пасля добра прамыць, прапусціць праз мясасечку. Папярэдне абсмажыць натаркаваную саломкай моркву на патэльні, дадаць дробна нарэзаную цыбулю, папярчыць, дадаць каляндру, усё змяшаць і яшчэ трохі абсмажыць. Дадаць грыбны фарш, пасаліць, наліць алею, змяшаць, памешваючы абсмажваць на патэльні 5 хвілін. Дадаць дробна нарэзаны часнок, накрыць вечкам і пакінуць на 3 хвіліны.

Адварыць 10 яек, разрэзаць, выняць жаўткі, змяшаць з грыбным фаршам. Разрэзаныя бялкі запоўніць гатовым грыбным фаршам і зверху памазаць маянэзам.

Можна ўпрыгожыць памідорамі.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Мазычы

Глінская Ева

+375 (29) 728-82-56

[email protected]

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Мазычы, вул. Набярэжная, д. 32

Агроусадьба

Каментары