Адрас
Аграэкасядзіба «Мазычы» - размясцілася на беразе ракі Мухавец у двух кіламетрах ад Кобрына, у 45 кіламетрах ад Брэста і ў 300 кіламетрах ад Мінску. Бераг ракі, крытыя чаротам дахі, паляўнічы домік, пабудаваны з бярвенняў, лазня ... Самае першае ўражанне, якое зведваеш тут - што нейкім цудам вярнуўся ў мінулае, у атмасферу патрыярхальнай беларускай вёскі. І незаўважна для самога сябе кудысьці сыходзяць усе праблемы - а душа напаўняецца гармоніяй і спакоем.
Тут няма гарадской мітусні і шуму машын - тут спяваюць салаўі, а паветра напоўнена пахам лесу ды свежасцю. Для пражывання турыстаў стаяць тры асобныя дамы для трох, пяці і шасці чалавек. Можна палавіць рыбу або з'ездзіць у грыбы - а можна пагуляць разам з ручнымі казулямі, паназіраць за жураўлямі, чаплямі, бусламі ды паўлінамі, палюбавацца чорнымі і белымі лебедзямі, пакатацца верхам ... Ці проста папарыцца ў лазні, акунуцца ў дубовую купель, а зімой - у палонку.
Гаспадары прапануюць сваім гасцям экалагічна чыстае харчаванне. Вы можаце замовіць стравы з вясковай хатняй птушкі (гусака, качкі, індычкі і г.д.), а ў летнюю спякоту - папіць бярозавага соку, морса з журавін, брусніц, пакаштаваць лясной суніцы, дурніцы і іншых ягад. Па жаданні можна выбраць трохразовае харчаванне - а можна і гатаваць самастойна.
Яркі каларыт часу нададуць таксама і выступы мясцовых фальклорных калектываў.
Каментары