Калдуны з мясам ад аграсядзібы “Мазычы”

Склад:

● бульба (1 кг),

● мясны фарш (300),

● яйкі (4 шт.),

● мука (100 г),

● соль,

● цыбуля (1 шт.),

● перац чорны молаты,

● каляндра молатая,

● смятана,

● алей.

Гатаванне

Абабраную бульбу нацерці на тарцы разам з цыбулей. Зліць вадкасць. Дадаць муку, соль, перац, яйкі, усё змяшаць.

У фарш дадаць соль, перац, каляндру, усё змяшаць.

Разагрэць патэльню, сталовай лыжкай на патэльню выкладваць бульбяную масу. Мясны фарш тонкім пластом пакласці на бульбяную аладку, на фарш–сталовую лыжку бульбяной масы. Перавярнуць як звычайны хлеб, абсмажыць з двух бакоў да румянай скарыначкі, гатовыя калдуны пакласці ў рондаль і паставіць у духоўку пры тэмпературы 170 °С на 15 хвілін. Падаваць са смятанай.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Мазычы

Глінская Ева

+375 (29) 728-82-56

[email protected]

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Мазычы, вул. Набярэжная, д. 32

Агроусадьба

Каментары