Галёнка ў піве з печы

Склад:

● свіныя галёнкі сярэдняга памеру (2 шт.),

● піва цёмнае,

● соль,

● перац чорны гарошкам,

● лаўровы ліст,

● гваздзіка (3–5 шт.),

● самагонка (50 г).

Гатаванне

Свіныя галёнкі заліць сумессю вады і піва (50:50). Піва – абавязкова цёмнае. Заліць па самы верх сагана.

Час у натопленай печы – 4 гадзіны. Паказчык згатаванасці – каб мяса адставала ад косткі на вісу.

Падаваць з кіслай капустай, запраўленай цыбуляй і алеем.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Засьцянак Скрыплеў
Грынь Васіль
+375 (29) 631-85-69
info@greenteam.by
Мінская вобл., Валожынскі р-н, в. Засьцянак Скрыплеў, д. 5

Агроусадьба

Каментары