Дранікі з грыбной падліўкай

Склад:

● бульба (1 кг),

● мука пшанічная (100 г),

● яйка курынае (1 шт.),

● сода (на кончыку нажа),

● алей сланечнікавы (50 г),

● соль і спецыі па смаку;

соус:

● грыбы сушаныя або свежыя (50 г),

● мука пшанічная (1 ст. л.),

● цыбуля (20 г),

● соль і спецыі па смаку.

Гатаванне

Бульбу ачысціць, прамыць, нацерці на буйную тарку. Дадаць яйка, муку, добра перамяшаць, заправіць соллю і перцам. Разагрэць на патэльні алей, лыжкай выкласці дранікі і абсмажыць іх на сярэднім агні з двух бакоў да з’яўлення залацістага колеру.

Гатаванне соуса

Замачыць грыбы ў халоднай вадзе на 2 гадзіны. Зліць воду з грыбоў, працадзіць і адварыць грыбы ў гэтым жа настоі. Гатовыя грыбы і цыбулю абсмажыць на алеі. Муку абсмажыць на сухой патэльні, грыбны адвар (2 шклянкі) астудзіць, дадаць у муку, варыць 5 хвілін. Уліць да смажаных грыбоў, пасаліць і варыць 10 хвілін. Дранікі падаваць з грыбным соусам.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Оптына

Валкавец Вольга, Валкавец Уладзімір

+375 (21) 593-31-72

+375 (29) 861-15-48

Віцебская вобл., Расонскі р-н, в. Забор’е, вул. Берагавая, д. 4А

Агроусадьба

Каментары