Сядзіба "Оптына" утульна размясцілася на беразе аднайменнага возера. Тут усё дыхае спакоем і ўтульнасцю. Сёння сядзіба можа прыняць да пяці чалавек. Гаспадары, ветлівыя людзі, заўсёды рады сваім гасцям. Адпачыць ад штодзённай мітусні дапаможа лазня, што топіцца «па-чорнаму».
Гаспадары адраджаюць старыя традыцыі бортніцтва. У іх ужо ёсць некалькі сем'яў дзікіх пчол. А гэта значыць, што гасцей чакае салодкі пачастунак ад гэтых маленькіх працавікоў.
Тэрыторыя вакол сядзібы дзівіць сваёй прыгажосцю, турысты змогуць нацешыцца мясцовымі прыгажосцямі проста выйшаўшы за брамку ці ж пашукаць шчасця падчас збірання ягад ды грыбоў.
Што паспрабаваць
Адрас
Віцебская вобласць, Расонскі р-н, в. Забор’е, вул. Берагавая, в. 4а, +375 (2159) 3-31-72 44 Забор’е
Каментары