Банкуха

Склад:

● яйкі (50 шт.),

● смятана (1 кг),

● мука (1 кг),

● цукар (1 кг),

● алей “Сялянскі”.

Гатаванне

Для прыгатавання банкухі неабходна 5 бярэмяў бярозавых дроў, з якіх трэба раскалоць на трэсачкі, пры спальванні якіх будзе непасрэдна пячыся банкуха.

Печ неабходна разаграваць з дапамогай дроў на працягу дзвюх гадзін.

У міску выкладваць масла пачаргова і расціраць з цукрам паўтары гадзіны. Узбіць жаўткі. Бялкі ўзбіць асобна. Злучыць і расцерці масла, цукар, муку, жаўткі з бялкамі.

Падрыхтаваць спецыяльны станок для выпечкі і змясціць яго ў печы.

“Верацяно” драўлянае з ліпы абкруціць паперай і замацаваць (абматаць ніткамі), абшмараваць паперай з-пад масла. Паўгадзіны неабходна гэта прыстасаванне разаграваць каля печы.

Удзельнічаць у працэсе выпечкі павінна не менш трох чалавек, таму што на працягу 3–4 гадзін адзін абавязкова круціць рукаятку ў печы з “верацяном”, другі сочыць за полымем у печы і падкладвае трэсачкі, трэці – палівае на “верацяно” цеста.

Калі цеста закончылася, выраб на “верацяне” неабходна астудзіць на працягу гадзіны, затым абрэзаць справа і злева і выцягнуць ніткі. Толькі у такім выпадку атрыманы кулінарны выраб “спаўзе” з “верацяна”.

Банкуху выкладваюць на ручнік у падушку з пер’я і круцяць да той пары, пакуль не астыне.

Гэты з душой прыгатаваны выраб не будзе чарсцвець на працягу месяца.

Гісторыя рэцэпту

У ваколіцах г. п. Поразава гэты выраб быў абавязковым атрыбутам стала на вяселле. Справай гонару для нявесты было, рыхтуючыся да такой важнай падзеі ў сваім жыцці, спячы банкуху.

Дзе пакаштаваць

Фальварак У Рыся

Козюк Яніна

+375 (29) 882-95-45

[email protected]

Гродзенская вобл., Свіслацкі р-н, в. Карэвічы, д. 166

Агроусадьба

Каментары