Шляхецкая фарціна

Map location

Адрас

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі р-н, в. Скокі, вул. Міра, д. 28-1, +375162 51 09 87, [email protected] Скокі

Кавярня «Шляхецкая фарцiна» размешчана побач з сядзібай Нямцэвічаў. Сама сядзіба, пабудаваная ў 1770-я гады, з'яўляецца помнікам архітэктуры барока і садова-паркавага мастацтва «французскага» стылю. Тут нарадзіўся і жыў грамадскі дзеяч, польскі пісьменнік і публіцыст Юльян Нямцэвіч, адзін з аўтараў Канстытуцыі 1791 года, паплечнік Касцюшкі ў паўстанні 1794 года. Менавіта тут 15 снежня 1917 г. было падпісана перамір'е паміж Германіяй і яе саюзнікамі з аднаго боку і Савецкай Расіяй з другога, якое фактычна афіцыйна спыняла баявыя дзеянні Першай сусветнай вайны.

Экстэр'ер кавярні «Шляхецкая фарцiна» выкананы ў стылі сядзібы Нямцэвічаў, а інтэр'ер у стылі піцейнага дома мінулых часоў (фарціна - гэта ў XVIII-XIX стагоддзі піцейны дом). Тут вы ў поўнай меры пранікніцеся атмасферай беларускай гісторыі. Нават назвы ўсіх страў у меню напісаны у дарэвалюцыйным стылі, а афіцыянты апрануты ў вышыванкі.

У меню кавярні прадстаўлена фьюжен-кухня. Тут вы зможаце пакаштаваць стравы славянскіх народаў, якія ўваходзілі калісьці ў склад Вялікага княства Літоўскага (беларускія, украінскія, польскія, старалітоўскія), а таксама стравы XVIII-XIX стагоддзяў іншых краін. У абедзенны час госці змогуць пачаставацца смачным і сытным ланчам у максімальна кароткія тэрміны.

Што паспрабаваць

Стравы з бульбы
Напоі алкагольныя

Адрас

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі р-н, в. Скокі, вул. Міра, д. 28-1, +375162 51 09 87, [email protected] Скокі

Каментары