Дамелька

Map location

Адрас

Мінская вобласць, Смалявіцскі р-н, в. Багута, пл. Цэнтральная, д. 13, +375 (29) 150-00-00, kedrun@mail.ru Багута

“Дамелька” размяшчаецца ўсяго ў 15 км ад Мінска па маскоўскім кірунку. Тут недалёка да Раўбіч, Сіліч і аэрапорта Мінск 2. Узгоркаватая мясцовасць нават атрымала назву «Беларускай Швейцарыі». Тут з горак адкрываюцца чароўныя «краявіды». На тэрыторыі сядзібы ёсць і лес, і зарыбленая сажалка, дзе можна парыбачыць на карпа, карася, шчупака, таўсталобіка і белага амура, а ў зімовы час тут можна пракаціцца на лыжах і каньках. У лясной сажалцы б'юць крынічныя ключы.

На тэрыторыі 2 гасцявыя дамы і 2 альтанкі. Вялікі гасцявы дом складаецца з трох узроўняў. На першым размешчана вялікая (на 10 чалавек) фінская сауна на дровах, басейн з падагрэвам, падсветкай і цыркуляцыяй, душавыя і пакой адпачынку з скураной мэбляй, столікам і плазменным ТV. Падсілкавацца можна на другім узроўні дома. Тут знаходзіцца кухня-сталовая і зала з прафесійным більярдам, ёсць спадарожнікавае ТV, DVD, караоке і музычны цэнтр. Другі гасцявы дом - з дрэва ў вясковым стылі.

У “Дамельке” для вас могуць прыгатаваць стравы ўсходняй і нацыянальнай кухняў. Каб ні пра што не турбавацца, заставайцеся ў сядзібе на ноч! На трэцім паверсе ёсць 3 спальні з трыма вялікімі ложкамі, душавая кабіна і зала адпачынку, выкананая ў нацыянальным стылі. У пакоях утульна размесцяцца 16 чалавек, але пры жаданні яшчэ некалькім гасцям гаспадары абсталююць спальныя месцы. Усяго ж у сядзібе могуць адпачываць да 30 чалавек з начлегам і да 50 без начлегу. Зручна, што за хатай ёсць аўтамабільная паркоўка.

Што паспрабаваць

Адрас

Мінская вобласць, Смалявіцскі р-н, в. Багута, пл. Цэнтральная, д. 13, +375 (29) 150-00-00, kedrun@mail.ru Багута

Каментары