Склад (на 6 порцый):
● рыс (200 г),
● вяндліна (300 г),
● каўбаса с/в (250 г),
● агурок марынаваны (4 шт. сярэдняга памеру),
● чарнасліў (150 г),
● сыр (200 г),
● ананас кансерваваны (300 г),
● маянэз.
Гатаванне
Рыс адварыць да гатовасці, астудзіць і выкласці на плоскую талерку пластом таўшчынёй 1 см. Злёгку прамазаць маянэзам.
Усе астатнія інгрэдыенты нарэзаць саломкай і выкладваць на рыс па чарзе пластамі: вяндліна, с/в каўбаса, агурок марынаваны, чарнасліў, сыр. Усе заліць маянэзам. Зверху выкласці ананас кубікамі. Пажадана, каб салата настаялася 2–3 гадзіны.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Дамелька”
Кедрун Аляксандр
+375 (29) 150-00-00
+375 (29) 682-04-06
+375 (17) 762-00-02
Мінская вобл., Смалявіцкі р-н, в. Багута, д. 13
Агроусадьба
Каментары