Склад(на 6 порцый):
● яйкі (8 шт.),
● мука (6 ст. л.),
● малако (800 мл),
● соль,
● цыбуля (3 шт.),
● вяндліна (300 г),
● алей (50 г),
● масла сметанковае (50 г).
Гатаванне
Цыбулю нарэзаць саломкай, абсмажыць да залацістага колеру, дадаць вяндліну (саломкай), абсмажваць 2–3 хвіліны. Атрыманую сумесь выкласць у ёмістасць для запякання.
Яйкі ўзбіць, дадаць малако, муку і соль. Усё гэта ўліць у ёмістасць для запякання, змяшаць з цыбуляй і вяндлінай. Запякаць у духоўцы 30 хвілін пры тэмпературы 190 °С.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Дамелька”
Кедрун Аляксандр
+375 (29) 150-00-00
+375 (29) 682-04-06
+375 (17) 762-00-02
Мінская вобл., Смалявіцкі р-н, в. Багута д. 13
Агроусадьба
Каментары