Сядзіба «Дабрабыт» знаходзіцца ў самым маленькім горадзе Беларусі, у вельмі прыгожым месцы на беразе ракі Заходняя Дзвіна. У драўляным доме з выгодамі гасцям прадастаўляюцца тры жылыя пакоі. Ёсць спадарожнікавае тэлебачанне, музычны цэнтр, вялікая бібліятэка. Тут з камфортам могуць размясціцца як прыхільнікі сямейнага адпачынку, так і індывідуальныя турысты.
Тут вас пачастуюць харчаваннем з экалагічна чыстых прадуктаў са свайго падворка. Прапануюцца стравы па самых лепшым ды правераных рэцэптах. Сядзібу абкружае вялікі фруктовы сад з лужкамі і кветнікамі, высаджаны розныя пладова-ягадныя хмызнякі. Свежыя ягады ды садавіна штодня будуць на вашым стале. З ранняй вясны да позняй восені сад пахне водарамі розных кветак.
Каля дома ўладкавана зона адпачынку. У альтанцы днём можна схавацца ад пякучага сонца, а вечарам арганізаваць прыгатаванне шашлыкоў. Спадабаецца турыстам адпачынак на беразе ракі - купанне, прагулкі на лодцы. Аматарам рыбалкі пададуць рыбалоўныя снасці, дапамогуць прыгатаваць вуху. Прыйдзецца па душы гасцям і руская лазня з венікам.
Гаспадыня-прафесіянал дасць урокі гасціннасці, навучыць кансерваванню прадуктаў.
Каментары