Напой з журавінаў з мятай

Склад:

● вада (2,5 л),

● журавіны вясновага збору (250 г),

● цукар (150 г).

Гатаванне

У рондаль з кіпнем апусціць друшляк з вымытымі журавінамі. Драўлянай таўкучкай перацерці праз друшляк журавіны. Жамерыны прыбраць шумоўкай для празрыстасці. Дадаць цукар і крухмал, распушчаны ў 50 г халоднай вады.

Падаецца астуджаным, пры падачы ўпрыгожваем галінкай мяты.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Дабрабыт

Арцёменка Лілія
+375 (21) 523-72-59
[email protected]
Віцебская вобл., Міёрскі р-н, г. Дзісна, вул. Кірава, д. 18

Агроусадьба

Каментары