Склад:
● бульба,
● свіны фарш,
● адвараныя сушаныя белыя грыбы,
● кмен,
● перац чорны,
● свіны тлушч,
● смятана.
Гатаванне
Піражкі гатуюцца з сумесі адваранай і цёртай на тарцы бульбы. Для начыння выкарыстоўваюць тлусты свіны фарш з адваранымі сушанымі белымі грыбамі. Асаблівасцю гэтых піражкоў зʼяўляецца тое, што пры гатаванні фаршу выкарыстоўваюць кмен у сумесі з чорным перцам. Смажаць піражкі на нутраным свіным тлушчы – здоры. Падаюць са смятанай або падсмажанай на сале цыбуляй.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Дабрабыт”
Арціменок Лілея
+375 (21) 523-72-59
Віцебская вобл., Міёрскі р-н, г. Дзісна, вул. Кірава, д. 18
Агроусадьба
Каментары