Агульная плошча сядзібы – 0,5 га. Каля дома сад з фруктовымі дрэвамі, вакол сядзібы палі і лугі (сядзіба знаходзіцца на ўскрайку вёскі), а недалёка цывілізацыя б'е крыніцай – гэта г. Фаніпаль. Блізка знаходзіцца вадасховішча Пціч.
Дом складаецца з дзвюх палавін, у кожнай палавіне ёсць:
- банкетная зала,
- утульная гасцёўня (з некалькімі старадаўнімі рэчамі, якія засталіся ад продкаў),
- спальня,
- кухня з газавай плітой, мікрахвалёвай печчу, халадзільнікам, посудам.
На другім паверсе:
- чатыры спальні,
- wi-fi.
Калі Вы прыедзеце з сям'ёй або з сябрамі, то асобная палавіна дома цалкам будзе ў Вашым веданні. На двары каля сада ёсць адмысловае месца для вогнішча і мангала. Гаспадары змогуць арганізаваць вячэру пры свечках і падаць стравы нацыянальнай беларускай кухні, а раніцай прапанаваць свежае парное малачко з глінянага збана.
Для вялікіх кампаній тут прапаноўваюць стылізаваную банкетную залу на 30 пасадачных месцаў з барнай стойкай і караоке. На вуліцы да Вашых паслуг альтанка на 30 чалавек (праведзена электрычнасць, у халоднае надвор'е можна паставіць абагравальнік).
Госці сядзібы змогуць пацешыцца:
- наведваннем рускай лазні,
- рыбалкай,
- спрабаваннем сыра і казінага малака ўласнай вытворчасці.
Каментары