Склад:
● індаутка (1 шт. ці 1,5 кг),
● печань птушкі (200 г),
● цыбуля (1 шт.),
● мука (0,5 кг),
● сыроватка (0,5 л),
● яйка,
● соль,
● алей (2 ст. л.),
● перац, спецыі.
Гатаванне
Птушку вымыць, затым абсушыць папяровым ручніком. Нацерці індаутку соллю, перцам і спецыямі. Змяшаць муку, сыроватку і яйка, дадаць соль і смажыць тонкія бліны да румянай скарыначкі. Печань птушкі адварыць, перакруціць у мясасечцы, дадаць абсмажаную цыбулю, соль, спецыі. Астылую начынку акуратна загарнуць у бліны, вышмараваць яйкам. Змясціць бліны ў індаутку максімальна шчыльна. Змясціць у пакет для запякання і адправіць у разагрэтую духоўку на дзве гадзіны.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Аляксандра ”
Будзіловіч Наталля
+375 (29) 771-00-38
+375 (44) 758-73-18
+375 (17) 169-01-04
Мінская вобл., Дзержынскі р-н, в. Лабоды, д. 9
Каментары