Ялавічына з вішнямі па рэцепце Міхаіла са Святаполк-Мірскіх

Склад:

● ялавічына (1,2 кг),

● вішня без костак (1,5 шклянкі),

● кардамон (2 шт.),

● мука (1 ст. л.),

● алей (2 ст. л.),

● цынамон (0,5 ч. л.),

● соль;

соус:

● мадэра (0,5 шклянкі),

● вішнёвы сіроп (0,5 шклянкі),

● булён (1 шклянка).

Гатаванне

Узяць кавалак ялавічыны без костак, вымыць, злёгку пасаліць, прарэзаць канцом нажа 20–30 адтулін і ў кожнае пакласці па 1 або па 2 вішні без костак. Затым скласці ялавічыну у сатэйнік, паліць алеем, пасыпаць трохі здрабнёным кардамонам і цынамонам, паставіць у гарачую печ. Калі падрумяніцца, зноў паліць алеем, пасыпаць мукой, паставіць у печ, накрыць вечкам. Да напалову гатовай ялавічыны дадаць 0,5 шклянкі мадэры, 0,5 шклянкі вішнёвага сіропу, 1 шклянку булёну, алей і варыць пад вечкам, часта паліваючы соусам, пакуль ялавічына не будзе гатовая. Выкласці на блюда, паліць поліўкай, упрыгожыць вішнямі і зелянінай.

Дзе пакаштаваць

Замкавы комплекс Мір

+375 (15) 962-82-70

[email protected]

Гродзенская вобл., Карэліцкі р-н, г. п. Мір, вул. Чырвонаармейская, д. 2

Каментары