Рэстаран "Княжацкі двор" запрашае гасцей акунуцца з галавой у хлебасольную атмасферу ўтульнай даўніны і атрымаць асалоду ад павольнай трапезы. Рэстаран знаходзіцца ў сутарэннях Усходняга корпуса Мірскага замка. Гэта ідэальнае месца для азнаямлення турыстаў з асаблівасцямі нацыянальнай кухні і хараством сярэднявечнай архітэктуры нашай краіны.
Рэстаран, плошчай 250 квадратных метраў, падзелены на дзве залы (Белую і Чырвоную) і змяшчае ў сабе да 45 чалавек. Яшчэ 20 месцаў прадугледжаны ў двух барах. Тут па-хатняму ўтульная абстаноўка, а ў адным з бараў можна паглядзець трансляцыі спартыўных мерапрыемстваў на шырокаэкранным тэлевізары.
Меню рэстарана "Княжацкі двор" складаюць самыя разнастайныя стравы беларускай кухні, якія адроджаны па старадаўніх рэцэптах. Нават самым патрабавальным гурманам прыйдзецца па густу, напрыклад, ялавічына ў вішнёвым соусе, рэцэпт якой захаваўся яшчэ з часоў Радзівілаў.
У выходныя дні для наведвальнікаў рэстарана выступаюць беларускія калектывы, сольныя выканаўцы розных напрамкаў і ансамблі народнай песні.
Што паспрабаваць
Адрас
Адкрыйце Беларусь у туры
Замоўце тур у міні-групе і адчуйце гэта самі.
Тайны южной Ельни
Цана ад: 195 BYN
Тур на остров Ду
Цана ад: 210 BYN
Сырный бриз: Нарочь, яхты и сыр!
Цана ад: 215 BYN
Каментары