Склад:
● рамка з мёдам,
● хмель,
● вада,
● дрожджы.
Гатаванне
Ваду кіпяціць, а затым астудзіць да 50 °С. Калі распускаць мёд у больш гарачай вадзе, ён траціць большасць сваіх карысных уласцівасцяў, а некаторыя спецыялісты сцвярджаюць, што ён і зусім становіцца шкодным. Мёд распускаецца разам з воскам. Гэта робіцца ў першую чаргу для таго, каб разам з мёдам у напой патрапілі такія каштоўныя прадукты пчалярства, як пярга і маткавае малачко. Таму самыя лепшыя рамкі для медавухі – гнездавыя, дзе шмат пяргі і маткавага і трутневага малачка. Менавіта праз іх атрымліваецца не проста напой, а гаючы эліксір.
Затым запраўленая мёдам, хмелем і дрожджамі ёмістасць ставіцца ў цёплае месца, і мядок бродзіць два тыдні. Пасля гэтага яго трэба адцадзіць. Мацунак медавухі залежыць ад колькасці мёду і вагаецца ад 6 да 10 °С.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Прылессе”
Рукшта Сяргей
+375 (29) 649-33-33
+375 (33) 649-44-44
Мінская вобл., Мінскі р-н, в. Прылессе, вул. Лясная, д. 21
Каментары