Прылессе

Map location

Адрас

Мінская вобласць, Мінскі р-н, в. Прылес’е, вул. Лясная, д. 21, +375 (29) 649-33-33, Rukshta@mail.ru Прылес’е

Недалёка ад шумнай сталіцы, літаральна за пяць хвілін язды, ёсць месца, якое можна назваць раем для тых, хто любіць адпачываць на прыродзе і шануе адзіноту. Гэта сядзіба “Прылессе”.

Цудоўны каменны дом, прасторны падворак, сауна, альтанка з мангалам - усё тут пасуе да таго, каб правесці пару дзён у месцах, далёкіх ад мітусні і клопатаў, гарадскога натоўпу і выхлапных газаў.

Катэдж - гэта спалучэнне старадаўняга стылю пабудовы і выкарыстання самых сучасных тэхналогій. У доме ёсць усе неабходныя камунікацыі, розная тэхніка і абсталяванне, новая мэбля, посуд і інш.

Катэдж складаецца з трох узроўняў. У ніжнім знаходзіцца танцпол, музычны цэнтр, цветамузыка і стол для пінг-понга. Сярэдні ўзровень - гэта вялікая банкетная зала, разлічаная на 50 (а ў выпадку неабходнасці і больш) чалавек. У банкетнай зале ёсць камін, а таксама караоке і тэлевізар. На гэтым жа ўзроўні размешчана кухня, санвузел і душ.

На тэрыторыі сядзібы ёсць сажалка, у якой плаваюць жывыя карпы, а на траве пасвяцца пухнатыя трусы.

Што паспрабаваць

Стравы з мяса
Напоі алкагольныя

Адрас

Мінская вобласць, Мінскі р-н, в. Прылес’е, вул. Лясная, д. 21, +375 (29) 649-33-33, Rukshta@mail.ru Прылес’е

Каментары

Адкрыйце Беларусь у туры

Замоўце тур у міні-групе і адчуйце гэта самі.

Тайны южной Ельни

5 (14 водгукаў)

Цана ад: 195 BYN

Тур на остров Ду

5 (7 водгукаў)

Цана ад: 210 BYN

Сырный бриз: Нарочь, яхты и сыр!

5 (5 водгукаў)

Цана ад: 215 BYN

Закажите звонок и получите консультацию по нашим турам.

Заказать звонок