Бачок па-хатняму ад аграсядзібы “Хатка на ваколіцы”

Склад:

●насенне кропу (1 ст. л.),

● насенне каляндры (1 ст. л.),

● часнок буйны (5–6 зубчыкаў),

● сала-бачок свіны на скуры, сыры (1 кг),

● чорны перац молаты (0,5 ч. л.),

● ліст лаўровы (3 шт.),

● соль буйная (2/3 шклянкі).

Гатаванне

Змясціць у кавамолку часнок, засыпаць соллю і перамалоць. Размалоць прыправы, высыпаць усё ў вялікую талерку і змяшаць, дадаць астатнюю соль. Нацерці багата бачок, сумесь пакласці ў пакунак, шчыльна завязаць і памясціць у лядоўню. Паварочваць пакет 2 разы на дзень. Праз 3–4 дні прадукт гатовы.

Астатнюю духмяную сумесь высыпаць у шкляны слоік і выкарыстоўваць для падрыхтоўкі першых і другіх страў.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба “Хатка на ваколіцы”

Барташ Сяргей

+375 (29) 723-57-56

[email protected]

Брэсцкая вобл., в. Тышкавічы, вул. Гагарына, д. 22

Агроусадьба

Каментары