Адрас
Сядзіба "Хатка на ваколіцы" знаходзіцца на поўначы Іванаўскага раёна, у маляўнічым месцы на беразе ракі Ясельды, тут маюцца ўнікальныя прыродныя і гістарычныя месцы.
Створаны ўсе ўмовы для прыёму гасцей, камфортнага і цікавага пражывання ў сельскай мясцовасці, у тым ліку, арганізацыя лазні і шашлыкоў, рыбалка і паляванне, начлег на сенавале; знаёмства з хатнімі жывёламі і птушкамі, побытам і традыцыямі жыхароў вёскі Тышкавічы; кухня з натуральных вясковых прадуктаў, па рэцэптах нашых бабуль, правядзенне экскурсій: наведванне краязнаўчых музеяў у аг. Моталь, Дастоева, в. Махро, народнай медыцыны в. Стрэльна, храмаў праваслаўнай Царквы ў а.г. Дружылавічы і а.г. Опаль; знаёмства з воднымі аб'ектамі: воз. Мульное, воз. Завішанскае, воз. Пясчанае, р. Ясельда, Днепра-Бугскі і Агінскі каналы; ціхі сплаў на лодках па рацэ Ясельдзе, рыбалка, паляванне і начлег на прыродзе.
Каментары