Абаранкі "смаргонскія"

Смаргонь калісьці славілася сваімі абаранкамі. Для іх выпечкі рабілі спецыяльныя печы. Абараначніцы пяклі вялікія і маленькія абаранкі, з макам і без яго. Прадаваліся смаргонскія абаранкі не толькі на мясцовых рынках, але і ў Вільні, у Польшчы - на ўсіх прасторах ВКЛ ведалі выдатныя смаргонскія абаранкі. Садзейнічалі рэкламе смаргонскіх абаранкаў і цыганы, які гастралявалі па краінах Еўропы з дрэсіраванымі мядзведзямі. Стваральнікі экспазіцыі паклапаціліся, каб у пякарні наведвальнік змог убачыць невялікія ручныя жорны, карабы для мукі, дзяжу для цеста, сіта для прасейвання мукі, драўляныя лапаты, пры дапамозе якіх выпякалі хлеб. Рэцэпт смаргонскіх абаранкаў згублены, і мы можам даведацца толькі з літаратуры, што былі яны такія смачныя і цудоўныя, што маглі па некалькі тыдняў не сохнуць. Асаблівай папулярнасцю, дарэчы, смаргонскія абаранкі карысталіся на свяце Віленскіх Казюкоў.

Каментары

Адкрыйце Беларусь у туры

Замоўце тур у міні-групе і адчуйце гэта самі.

Тайны южной Ельни

5 (14 водгукаў)

Цана ад: 195 BYN

Тур на остров Ду

5 (7 водгукаў)

Цана ад: 210 BYN

Сырный бриз: Нарочь, яхты и сыр!

5 (5 водгукаў)

Цана ад: 215 BYN

Закажите звонок и получите консультацию по нашим турам.

Заказать звонок