Востраў

Map location

Адрас

Магілёўская вобласць, Магілёўскі р-н, в. Дабрасневічы, вул. Азёрная, д. 3, 8 +375 (29) 749-27-10, aleks.savickiy@mail.ru Дабрасневічы

Сядзіба пасуе як да сямейнага адпачынку з дзецьмі, так і да правядзення невялікага карпаратыву.

Да паслуг гасцей - дагледжаная тэрыторыя для адпачынку, гасцявы дом, месцы для прыгатавання шашлыка, юхі, грылю, альтанка, дзіцячая пляцоўка, сельскі туалет. У гасцявым доме 2 пакоі (7 спальных месцаў), лядоўня, тэлевізар, СВ-печ, музычны цэнтр.

У гаспадарскім доме - пакой з камінам на 2 паверсе, усе выгоды (халодная і гарачая вада, душ, туалет, тэлефон, інтэрнэт, бытавая тэхніка).

Вока цешыць дагледжаная прысядзібная тэрыторыя: штучныя і прыродныя вадаёмы, фруктовыя дрэвы, вінаграднік, кветнікі, газон, лаўкі. Для адпачынку ў дзённы час - арэлі.

Маецца агарод, хатняя гаспадарка (куры, трусы, індыкі, рыба). Смачнае і якаснае хатняе малако гаспадары бяруць у правераных добрапрыстойных суседзяў. Побач - рака Лахва і лес з грыбамі, ягадамі, лячэбнай травой.

Што паспрабаваць

Адрас

Магілёўская вобласць, Магілёўскі р-н, в. Дабрасневічы, вул. Азёрная, д. 3, 8 +375 (29) 749-27-10, aleks.savickiy@mail.ru Дабрасневічы

Каментары