Адрас
Сядзіба знаходзіцца ў 7-х кіламетрах ад г. Магілёва, у в. Брускі Магілёўскага раёна. Да паслуг турыстаў утульны двухпавярховы дом, лазня з басейнам. У доме на першым паверсе - вялікая добраўпарадкаваная гасцёўня са сталовай, посудам і камінам, ёсць басейн. На другім паверсе знаходзяцца 5 камфартабельных і ўтульных пакояў, два з іх з выхадам на балкон, ёсць пральная машына більярд, мангал, караоке, інтэрнэт, арэлі дзіцячыя і дарослыя. Побач з сядзібай змешаны лес, дзе можна слухаць спевы птушак, дыхаць свежым паветрам і збіраць ягады і грыбы. Адпачывальнікам прапануюцца стравы беларускай кухні з натуральных прадуктаў. Для гасцей сядзібы прапануецца і актыўны адпачынак - пешыя шпацыры па лесе, паходы, катанне на роварах, а ўзімку - катанне на лыжах, санках.
Сядзіба знаходзіцца ў 3-х кіламетрах ад заасада, мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле» і этнаграфічнай вёскі. У 7-мі км. - прыгожы горад Магілёў з музеямі, тэатрам, храмам і цэрквамі, кафэ, рэстаранамі, казіно і забаўляльнымі клубамі.
Каментары