Адрас
“Буслянка” уяўляе сабой вялікі двухпавярховы драўляны дом, размешчаны на беразе Днепра-Бугскага канала (7 метраў да вады), які спалучае ў сабе гарадскі камфорт і вясковую ідылію. На ўчастку і ў доме вы зможаце азнаёміцца з прадметамі побыту беларусаў канца 19 - пачатку 20 стагоддзя: жорны, калаўроты, вадакачка, калёсы і сані, гаршкі, прасы, кошыкі, ступа - вось толькі малая частка наяўных прадметаў даўніны.
Сядзіба можа прыняць да 15 гасцей адначасова. У доме 5 жылых пакояў (2 на першым і 3 на другім паверсе), вялікі хол з канапамі і настольным футболам на другім паверсе, балкон з відам на канал і заказнік "Званец", вялікая ўтульная сталовая з камінам, кухня, абсталяваная неабходнай бытавой тэхнікай і посудам, сучасны санвузел. Апроч таго ў хаце ёсць сапраўдная руская лазня.
Гасцінныя гаспадары накормяць вас здаровай вясковай ежай. Практыкуюцца розныя віды сэрвісу: трохразовае харчаванне, частковае харчаванне, без харчавання (госці могуць гатаваць самастойна). Да паслуг гасцей лодка і катамаран, на якіх можна проста паплаваць па канале або парыбачыць. Рыбачыць можна таксама і прама ў двары з берага.
Двор вялікі, агароджаны (з трох бакоў плотам, а з чацвёртага каналам), хопіць месца як для паркоўкі машын (больш за 10) так і для спартыўных гульняў. Для тых, хто жадае адасобіцца і пабыць сам насам са сваімі думкамі, у двары ўсталяваны альтанкі і лаўкі, а таксама пасаджаны малады сад.
Каментары