Склад:
● мяса,
● бульба,
● цыбуля,
● морква,
● балгарскі перац,
● таматы,
● раслінны алей,
● спецыі, перац, соль (па гусце).
Гатаванне
Мяса парэзаць папярок валокнаў невялікімі кавалачкамі, адправіць у патэльню з добра разагрэтым раслінным алеем і абсмажыць да румянай скарыначкі.
Нарэзаць кружкамі моркву, цыбулю – паўколамі, перац – тонкай саломкай, таматы – дробнымі кавалачкамі.
Да мяса ў патэльню дадаць спачатку моркву (смажыць 5 хвілін), потым цыбулю (смажыць да залацістага колеру яшчэ 3–4 хвіліны, увесь час памешваючы), потым перац (смажыць 5 хвілін), апошнім –таматы, тушыць усё яшчэ 3–5 хвілін.
Каб прыгатаваць зажарку дадаць у патэльню нарэзаную невялікімі кубікамі або брусочкамі бульбу, паперчыць, пасаліць, заправіць усё спецыямі і зелянінай, абсмажыць 5 хвілін, затым заліць кіпенем і накрыць вечкам. Тушыць на сярэднім агні да гатоўнасці бульбы каля 30–40 хвілін пасля закіпання вады.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Бацькава хата”
Кіскевіч Мікалай
+375 (16) 312- 37-11
+375 (33) 608-96-44
Backava.hata@mail.ru
Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, г. Камянец, вул. Горкага, д. 29
Каментары