Пірагі ад бабулі Сцешы

Склад:

● пшанічная мука (каля 2 кг),

● малако хатняе натуральнае (1 л),

● дрожджы (50 г),

● маргарын (125 г),

● соль (0,5 ч. л.),

● цукар (1 шклянка),

● разынкі (200–300 г),

● алей (100–150 г),

● ванілін (1 пачка),

● адно яйка для змазкі, цынамон або цукар.

Гатаванне

У муцэ зрабіць паглыбленне і ўліць туды разведзеныя ў цёплым малацэ дрожджы, размяшаць з мукой да смятанападобнай масы і даць падысці рошчыне. Затым растапіць маргарын у пакінутым малацэ і гарачым (каб вытрымлівалі рукі) уліць у рошчыну, дадаць соль, цукар, ванілін, разынкі і вымешваць цеста. Муку не дадаваць, а каб цеста адставала ад рук, змазваць іх алеем. Цеста павінна быць цёплым, не вельмі крутым, тады пірагі будуць пышнымі. Паставіць вымешанае цеста ў цёплае месца і даць падысці 2 разы.

Бляху вышмараваць алеем. З цеста выплесці “косы”, зрабіць рулеты або начыніць яблыкамі і выкласці на бляху. Змазаць узбітым яйкам, пасыпаць цукрам і макам і паставіць выпякацца. Час выпечкі залежыць ад духоўкі або печы. Калі цэнтр пачынае прыгараць, а бакі яшчэ белыя, трэба пакласці лісцік фальгі на цёмнае месца і працягваць выпякаць да раўнамерна прапечанай скарыначкі.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба На Зарэчнай вуліцы

Палікарпук Ала

+375 (29) 793-31-91

[email protected]

Брэсцкая вобл., Кобрынскі р-н, в. Пяскі-1, вул. Зарэчная, д. 8

Агроусадьба

Каментары