Склад:
● п/ф мазгі (1700 г),
● морква (50 г),
● цыбуля (45 г),
● воцат 9 % (2 ст. л.),
● мука (50 г),
● алей (10 г),
● соль (1 ст. л.),
● перац чорны молаты (10 г),
● перац чорны гарошак (10 г),
● ліст лаўровы,
● прыправа хмелі-сунелі (15 г),
● шампіньёны рэзаныя (460 г),
● алей сялянскі (50 г),
● цытрына (100 г),
● кетчуп шашлычны (100 г),
● пятрушка (100 г).
Гатаванне
Мазгі вытрымліваюць у халоднай вадзе на працягу 2 гадзін, не вымаючы з вады, асцярожна здымаюць з іх плёнку, затым заліваюць халоднай вадой, дадаюць воцат, моркву, цыбулю, пятрушку, даводзяць да кіпення і вараць да гатовасці пры слабым кіпенні (10–15 хвілін). За 5–10 хвілін да канца прыгатавання мазгоў кладуць соль, перац гарошкам і лаўровы ліст.
Адвараныя мазгі астуджваюць, наразаюць на порцыі лустачкамі, пасыпаюць соллю, перцам, паніруюць у муцэ і абсмажваюць да румянай скарыначкі.
Падаюць старву палівая тлушчам, кладуць дзельку цытрыны.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “На возеры”
Гардон Юры
+375 (29) 781-18-96
uxda@mail.ru
Гродзенская вобл., Гродзенскі р-н, а. г. Азёры, вул. Вільянава, д. 88
Каментары