Склад:
●вада,
●мяса,
●бульба,
●буракі,
● цыбуля,
● морква,
●таматавая паста,
●таматы,
●перац балгарскі,
●зеляніна,
●сала,
●соль.
Гатаванне
Мяса вымыць, пакласці ў рондаль, заліць халоднай вадой. Варыць да гатовасці. Парэзаць кубікамі бульбу і дадаць у булён. На патэльні абсмажыць буракі, нарэзаныя саломкай. Дадаць цыбулю і моркву, нарэзаныя кубікамі. Абсмажваць моркву і цыбулю да залацістага колеру. Дадаць таматавую пасту і таматы (нацерці на тарцы без лупіны). Пасля таго як соус трохі згусне, уліць шклянку булёну. Туды ж дадаць балгарскі перац, парэзаны кубікамі. Пратушыць хвілін 10. Дадаць зажарку ў булён, калі закіпіць – дадаць шмат зеляніны (пятрушка, кроп). Даць пакіпець хвілін 5, малюсенькі кавалачак старога сала і зубок часныку (трэба спачатку здрабниць яго ў ступцы) кінуць у боршч. Адразу ж выключыць.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Бацькава хата”
Кіскевіч Мікалай
+375 (16) 312- 37-11
+375 (33) 608-96-44
Backava.hata@mail.ru
Брэсцкая вобл., Камянецкі р-н, г. Камянец, вул. Горкага, д. 29
Каментары