Склад:
цеста (на 4 клёцкі-2 порцыі):
● бульба (15–20 шт.),
● мука (3 шлянкі),
● яйка,
● цыбуля (1 шт.),
● соль (0,5 ч. л.);
начынне:
● цыбуля (1 шт.),
● перац (0,5 ч. л.),
● соль (0,5 ч. л.),
● прыправы розныя па 1 г,
● фарш са свінога кумпяка (200 г, 4 клёцкі × 50 г);
заправа:
● цыбуля (1 шт.),
● сала (100 г).
Гатаванне
Бульбу нацерці на дробнай тарцы, пасля чаго ў марлі выціскаць сок. У атрыманую масу дадаць астатнія інгрэдыенты. Усё перамешаць.
З цеста зрабіць кавалачкі. У сярэдзіну дабавіць начынне. Кавалачкі зкатаць у на шарыкі – і на патэльню.
Абсмажыць. Дабавіць на патэльню тлушч і ваду і пад вечкай тушыць 15 хвілін.
Выкласць на талерку, паліць заправай. Па смаку можна выкарыстаць розныя поліўкі, смятану.
Дзе пакаштаваць
Аграсядзіба “Шляхецкая аколіца”
Вакрікіш Аляксандр
+375 (29) 654 64 84
Гродзенская вобл., Ашмянскі р-н, в. Радзевічы, д. 2
Каментары