Кішка-налівайка, альбо наліваная

Склад:

● кішка добра прамытая свіная дыяметрам каля 6–7см (1 м),

● бульба (2,5 кг),

● грудзінка (300 г),

● белае сала альбо 3–4 ст. л. свінога тлушчу (150 г),

● цыбуля сярэдняга памеру (2 шт.),

● соль па смаку (раім каля 10 г),

● перац па смаку (раім каля 10 г).

Гатаванне

Сцерці сырую бульбу на дробнай тарцы (як на дранікі). Скласці ў міску, адстаяць каля 0,5 гадзіны і зліць жыжку.

Накроіць грудзінку і цыбулю на ўмоўныя кубікі і падобныя ім кавалачкі. Засмажыць грудзінку, як толькі пусціць тлушч, дадаць цыбулю і смажыць разам, пакуль цыбуля дойдзе да залацістага, троху з прыгарачкамі колеру.

Добра змяшаць грудзінку з цыбуляй і нацёртай, ужо адцэжанай бульбай.

Пасаліць, папярчыць, яшчэ раз змяшаць.

Напіхаць атрыманую масу ў кішку. Можна выкарыстаць варонку альбо трубку, праз якую напіхваюць каўбасы, сучасныя электрапрылады або нават адрэзанае горлышка пластыкавай бутэлькі.

Важна кішку не напіхваць шчыльна, бо можа лопнуць!

Потым завязаць з аднаго канца, перакруціць на “кавалкі” кішку з крокам у 15–20см і завязаць з другога канца гэтай жа кішкай.

Духоўку разагрэць да тэмпературы каля 170 °С.

Растапіць белае сала ці тлушч на блясе, у цёплы (не гарачы) тлушч пакласці напіханую кішку. Класці так, каб кольцы кішкі не датыкаліся між сабой і да краю бляхі.

Важна пасля ўкладкі кішкі папрацінаць іголкай ці вострай палачкай (зубачысткай ці запалкай) з крокам у 6–8 см, каб пад час запякання кішка не лопнула і не разлезлася.

Закласці кішку на гадзіну ў духоўку з тэмпературай 170 °С.

Праз гадзіну можна спажываць!

Падаваць са смятанай ці кіслым малаком; з кіслай капустай, змяшанай з накроенымі свежымі ці мочанымі яблыкамі і свежымі ці марынаванымі гуркамі і запраўленай алеем.

Не заміне і чарка добрай хлебнай самагонкі!

Гісторыя рэцэпта

Страва першы раз была згатаваная ў 2007 г. паводле парадаў Цэзарыі Жукоўскай (Вішнева, Валожынскі р-н) і Дануты Бразінскай (Шутавіцкія хутары, Валожынскі р-н), з улікам рэцэптаў польскіх выданняў, прысвечаных кухні Белавежскай пушчы і Беласточчыны.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Засьцянак Скрыплеў

Грынь Васіль

+375 (29) 631-85-69

info@greenteam.by

Мінская область, Валожынскі р-н, в. Засьцянак Скрыплеў, д. 5

Агроусадьба

Каментары