Камякі

Склад:

● бульба (2 кг),

● яйка (1 шт.),

● смятана,

● цыбуля,

● мука (1 ст. л.),

● соль,

● лаўровы ліст,

● сала, мяса, грыбы для начынкі.

Гатаванне

2 кг абабранай бульбы нацерці на дробнай тарцы. Добра адціснуць праз марлю. Адціснутую масу пасаліць, дадаць яйка, 4–5 сталовых лыжак мукі, крухмал з адціснутай бульбы.

Ускіпяціць ½ рондалі вады, дадаць соль, лаўровы ліст. З бульбянога цеста зрабіць круглы ком, размяць на далоні, у сярэдзіну пакласці начынне і завернуць з усіх бакоў. У вар акуратна апусціць злепленыя камы.

Варыць камы 30–40 хвілін, злёгку памешваючы, каб не прыліплі да дна.

З такой колькасці бульбы атрымліваецца 15 сярэдніх камоў.

Начынне

Дробнымі кубікамі наразаць сала, мяса, зпасераваць цыбулю, дробна нарэзаць і абсмажыць грыбы. Усё змешаць, пасаліць, дадаць спецыі па смаку (грыбы могуць быць сушаныя). Начыннем таксама можа быць любы фарш.

Падаваць са смятанай, скваркамі і цыбуляй.

Дзе пакаштаваць

Аграсядзіба Кралова хата

Крол Аляксандр

+375 (21) 593-57-10

+375 (29) 392-57-10

+375 (29) 927-55-76

+375 (29) 155-45-85

krolova_hata@tut.by

Віцебская вобл., Расонскі р-н, в. Забор’е, вул. Інтэрнацыянальная, д. 33

Агроусадьба

Каментары