Здаюцца два дамы: 1) Вялікі (180 кв. м.) з бярвення дом, інтэр'ер дома складваўся з часам і кардынальна пад турыстаў не перарабляўся. Пераважна старая і самаробная мэбля, печы і каміны, складзеныя гаспадарамі, сцены з пацямнелых ад часу бярвенняў, поўная адсутнасць гламура. Усе пакоі асобныя. Гаспадары жывуць у гэтым жа доме, тут жа хатнія каты і сабакі. У доме могуць размясціцца да 13 чалавек.
Кухня-сталовая з вялікім сталом на 14 чалавек. Гасцёўня з камінам і тэлевізарам. Абсталяваны туалет, душ, лазня, халодная і гарачая вада.
Вакол дома: лесапарк, агарод, месца для вогнішча, прыгатавання шашлыкоў, футбольнае поле, спортпляцоўка, стаянка для аўтамабіляў. Летам, для жадаючых - намёты непадалёк ад дома.
2) Асобны (без гаспадароў) бярвеністы вясковы дом на беразе возера: тры ложкі ў пакоі, канапа ў сталовай. Печка ў пакоі, пліта ў сталовай на дровах, газавая пліта на верандзе. Прыгатаванне ежы самастойна. Вада і туалет у двары. Лазня ў 50 метрах ад дома на беразе возера.
Тут госці не толькі змогуць адпачыць душой і целам, але і даведацца пра цікавыя месцы наваколля, напрыклад, Рагнедзін Курган (месца, дзе паводле падання былі пахаваныя першы вядомы ў летапісах Полацкі князь Рагвалод і яго дачка Рагнеда), воз. Нешчарда і в. Мурагі (родныя мясціны Яна Баршчэўскага), в. Шарстова, у якой пасяліліся бабры, і шмат чаго іншага.
Каментары