Склад
: 6 шт. бульбы, 4 ст. л. з горкай мукі, 250 гр. свінога фарша, яйка, цыбуліна, прыправы, соль, перац па смаку.Бульбу адварыць у мундзіры, адцадзіць, астудзіць і ачысціць ад лупіння. Дадаць мукі, каб атрымалася густое і клейкае цеста.
Асобна гатуем свіны фарш, як на катлеты. Абавязкова дабаўляем 1 яйка, прыправы і соль, перац па смаку. А таксама цыбулю (дробна пакрышаную). Можна дабавіць часнык.
Любую паверхню пасыпаем мукой, бярэм кавалак цеста і раскатваем яго, каб атрымаўся невялікі круг. У гэты круг кладзём сталовую лыжку фарша і закручваем яго ўсярэдзіну. Абвальваем у муцэ і кладзём на патэльню. Жарым на добра разагрэтым свіным жыры або на алеі да залацістага колеру.
Страву можна падаваць як гарачай, так і халоднай. Са смятанай і зелянінай.
Каментары